Спадчына: Люкевіч Віктар Васільевіч
Панядзелак, 18 Верасень 2017 10:20
16 студзеня 2017 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Віктара Васільевіча Люкевіча (1937–2015), літаратуразнаўца, кандыдата філалагічных навук
Віктар Васільевіч Люкевіч нарадзіўся 16 студзеня 1937 года ў вёсцы Непамацынаўка Пружанскага павета Палескага ваяводства (цяпер Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Ужо ў тры гады маці навучыла яго дэкламаваць вершы рускіх паэтаў. Яшчэ да школы хлопчык асвоіў грамату і чытаў творы А. Пушкіна, кнігі на польскай мове, якія былі дома.